10 лістапада ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на экалагічна-пазнавальную гульню “Жывёльны свет Беларусі” завіталі ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, вучні 5 “А” класа СШ №4.

Спачатку дзеці ўзгадалі ўсе вядомыя ім творы беларускіх аўтараў пра дзікіх жывёл Беларусі, а пасля падзяліліся на дзве каманды – “Зубры” і “Мядзведзі” і абралі капітанаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на шматлікія пытанні і выконвалі цікавыя заданні: “Угадай мяне па апісанню”, “Блытаніна”, “Хто гэта”, “Знайдзі адрозненні”, “Ежа для жывёл”, “Жывёльны свет”.

Час прайшоў весела, а самае галоўнае, карысна. Вучні прадэманстравалі добрыя веды і выдатныя навыкі працы ў камандзе.