11 чэрвеня філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, а таксама дзяцей з прышкольнага лагера СШ №4 на творчую хвілінку “Маляўнічымі сцяжынкамі роднага краю”.

Сустрэча была накіравана на выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятызму і гонару за сваю краіну, фарміраванне маральных каштоўнасцей і развіццё творчага патэнцыялу дзяцей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай ахвотай і  задавальненнем намалявалі самыя прыгожыя і маляўнічыя мясціны нашай краіны.