Ефрасіння Полацкая – полацкая князёўна, ігумення, беларуская святая, дзейнасць якой пакінула значны след у гісторыі нашага краю. А сама Ефрасіння стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычарпальнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння народа.
14 мая ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на гісторыка-асветніцкі ўрок “Крыніца духоўнасці” завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі 4 “А” класа СШ №4, удзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”.

Каб зацікавіць дапытлівых вучняў, бібліятэкар Халецкая Т. І. падрыхтавала невялічкую мультымедыйную прэзентацыю “Святая заступніца і асветніца Беларусі”, падчас якой дзеці даведаліся аб жыццёвым шляху і духоўных подзвігах Ефрасінні Полацкай, стварэнні Ефрасіннеўскага Крыжа, узгадалі, як беларускі народ шануе памяць аб сваёй нябеснай заступніцы.
Напрыканцы мерапрыемства, для таго каб замацаваць атрыманыя веды, вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі крыжаванку, а таксама пазнаёміліся з кнігамі пра беларускую святую.
