19 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Бібліятэкар Халецкая Т.І. арганізавала для ўдзельнікаў клуба мовазнаўчае спаборніцтва “Любім і ведаем родную беларускую”, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Для таго, каб выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды (“СЛОВА” і “ЛІТАРА”) і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Перакладчыкі”, “Прыказкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы”, “Фразеалагізмы”, “Кокурс паэтаў” і інш.
