9 снежня ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” ў чарговы раз наведалі філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Для вучняў 4 “А” класа СШ №4 было падрыхтавана літаратурнае знаёмства з беларускім аўтарам Таццянай Дамаронак-Кудраўцавай і яе цудоўнай кнігай “Чароўная сняжынка”.

Спачатку дзеці пазнаёміліся з некаторымі фактамі з жыцця пісьменніцы, а пасля звярнуліся непасрэдна да кнігі “Чароўная сняжынка”. У кнігу ўвайшлі навагоднія казкі і апавяданні з цікавымі і незвычайнымі сюжэтамі, поўныя неверагодных прыгод і цудаў. Вучні з вялікім задавальненнем пераказвалі загаддзя падрыхтаваную казку “Новы год у Белавежскай пушчы”, а пасля ўсе разам удзельнічалі ў яе абмеркаванні. Бібліятэкар Халецкая Т.І. прачытала дзецям навагодняе апавяданне “Чароўная сняжынка”, якое выклікала вялікае ўражанне ў вучняў, і яны з ахвотай адказвалі на пытанні па гэтаму твору.

Напрыканцы мерапрыемства кожны выразаў з паперы сваю “чароўную” сняжынку, каб у навагоднюю ноч загадаць самае запаветнае жаданне.