20 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікі клуба, а гэта вучні 3 “А” класа СШ №4, прынялі ўдзел у гульнятэцы “Чароўны водар беларускай мовы”.

Каб выявіць лепшых знаўцаў роднай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды (“СЛОВА” і “ЛІТАРА”) і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Перакладчыкі”, “Лішняе слова”, “Слова наадварот”, “Знайдзі прыказку”, “Хто такі ці што такое” і інш.