11 снежня ў чытальнай зале філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” прайшла гульня-забаўлянка “У гасцях у Дзеда Мароза”.

З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у такіх гульнях, як “Знайдзі адрозненні”, “Так-не”, “Грэемся”, “Падарункавы аукцыён”. Усе разам разгадвалі загадкі навагодніх тэлеграм, адказвалі на пытанні віктарыны “Навагодняя”.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі марамі і расказалі, што яны чакаюць у новым 2025 годзе, а таксама атрымалі невялікія салодкія падарункі.